За 16 сакавіка па вобласці пажарныя зарэгістравалі больш за 15 пажараў дамоў і будынкаў, што з'яўляецца велізарным паказнікам. Амаль трэцяя частка ўсіх гэтых пажараў адбылася з-за выпалу сухой травы. Акрамя таго, зафіксавана больш за 50 выпалаў травы. У нашым рэгіёне таксама не абыйшлося без здарэнняў.
У Дубровенскім раёне пажар адбыўся у вёсцы Бурая раніцай а 5-23. Тут загарэўся сарай, а потым пажар перакінуўся і на лазню. У абодвух будынках пашкоджаны дахі, сцены, столі.
У Сененскім раёне днём загарэўся дом у вёсцы Забароўе. Дом выкарыстоўваўся пад лецішча.
У Аршанскім раёне таксама загарэўся дом, які выкарыстоўваўся пад лецішча. Пажар адбыўся ў вёсцы Белева.