"Опель-Амега". Па словах наспадара машыны, ён не зачыніў машыну і не забраў ключы з замка запальвання. Пакінутымі ключамі скарыстаўся 38 гадовы мужчына. Ён сеў у машыну, некаторы час на ёй паездзіў пасля чаго вярнуў на тое ж месца адкуль і з'ехаў.
У той жа дзень дробны крадзёж адбыўся ў Багушэўску. Тут у сарай на лецішчы прадпрымальніка з Віцебску прабраўся раней судзімы жыхар суседняй вёскі 1989 года нараджэння. Ён скраў некаторыя электраінструманты сярод якіх электрапіла ды бензапіла. Агулам сума стратаў ацэнена ў 7,5 мільёнаў рублёў.
18 сакавіка раніцай недалёка ад Оршы затрыманы аўтамабіль "Івеко" пад кіраваннем прадпрымальніка з Мінска. Без дакумантаў ён перавозіў 16 тон лома чорнага металу, трэці дзень запар на дарогах побач з нашым горадам міліцыя ловіць па аўтамабілю з металаломам.