У інтэлектуальных колах аршанцаў, асабліва звязаных з турызмам і краязнаўствам, часта ўсплывае абмеркаванне аб месцы помніка Уладзіміра Караткевіча. Не рэдка чуецца і меркаванне, што помнік варта перанесці, часцей выказваюцца меркаванне: "хопіць яго пераносіць". Тым больш калі пераносіць, то куды... Прапануем нашым чытачам выказацца на гэтую тэму.
У 2008 годзе падчас падрыхтоўкі да Дажынак парк у якім знаходзіцца помнік славутаму пісьменніку быў рэканструяваны ў парк атракцыёнаў "Казачная краіна". Тады помнік Караткевічу быў перанесены на сёняшняе месца, а ў парку акрамя яго помніка з'явілася яшчэ некалькі скульлптураў казачных персанажаў. Новы магчымы перанос помніка абгрунтоўваецца тым што ў новых скульптурах помнік перастаў быць цэнтрам прасторы, Гулівер - казачны персанаж да Оршы не маючы аніякага дачынення - займае больш важнае месца за Караткевіча і людзям якія не разумеюць кантэксту даводзіцца тлумачыць што аніякай сувязі паміж "Чабурашкамі" і аршанскім пісьменнікам няма. Да таго ж парк працуе не поўны тыдзень, бывае зачынены і тады праход да помніку атрымліваецца таксама зачыненым.
Цалкам іншае меркаванне - не пераносіць помнік увогуле. Абгрунтоўваецца гэтая пазіцыя тым, што помнік і так ужо пераносілі, прычым па вельмі зневажальнай прычыне - будаўніцтве прыбіральні (насамрэч, акрамя прыбіральні яшчэ і шэрагу іншых памяшканняў для адміністрацыі парку).
У дадатак да пазіцыі не пераносіць помнік, можна ўзгадаць яшчэ і рэдка агучваемую пазіцыю - вярнуць помнік на ранейшае месца, хаця, цяпер за тым самым будынкам у парку помнік будзе таксама губляцца.
Яшчэ адзін варыянт - замест пераносу помніка перааформіць парк. Калі пытанне ў адпаведнасці скульптураў у парку, то варта вызначыцца, што для аршанцаў даражэй Гулівер з Чабурашкам і знакаміты зямляк і сыходзячы з прыярытэтаў пераносіць ці адно ці другое - так абгрунтоўваюць сваю ідэю прыхільнікі стварэння тэматычнага парку прысвечанага Караткевічу. Хаця стварэнне тэматычнага парку можа быць вельмі дарагім, найбольш папулярныя і даходныя паркі атракцыйнаў у свеце менавіта тэматычныя - Дыснэй-лэнд, Лега-лэнд і г.д.
Прыхільнікі пераносу помніку прапануюць два варыянты месца для новай устаноўкі помніка: двор Езуіцкага калегіюму, і пустыр за кавярняй "Жамчужана". пустыр сёння выглядае не вельмі адпаведна як месца помніка. Але ў ідэі пераносу сюды помніка закладзена і ідэя ажывіць усё месца - стварыць там бульвар Караткевіча з адпаведнымі скульптурамі герояў пісьменніка, тэматычнымі малымі архітэктурнымі формамі (лаўкі, альтанкі і г.д.), сама Жамчужана таксама патэнцыйна магла б стаць тэматычнай кавярняй, адпаведна аформленай.
Ідэя тэматычнага бульвара - ідэя якая калі распрацаваць праэкт магла б спадабацца многім, але ці абавязкова для стварэння новага месца ўшанавання пісьменніка знішчаць папярэдняе месца? Тым больш, што сёняшні помнік ставіўся ў прыблізным месцы знаходжання даваеннага дому сям'і Караткевічаў. Можа быць, варта не пераносіць сёняшні помнік, а стварыць новы, які ўпісаўся б у новае месца, або новае месца падстроілася б пад яго.