У ноч з 23-га на 24-е сакавіка пажар адбыўся ў вёсцы Вязьмічы Аршанскага раёну. Па невысветленай прычыне тут загарэўся дом, а, праз некаторы час, агонь перакінуўся і на суседні пажар. У выніку, пажарам знішчаны абодва будынкі.
Амаль а 12 ночы 24-га чысла падобны пажар адбыўся і ў Сененскім раёне, у пасёлку Аляксандраўскі. Тут таксама пажарам пашкоджаны дом і сарай, праўда, не жылыя.
Той жа ноччу нежылы дом загарэўся і ў Оршы.
Дарэчы, зноў аднавіліся выпалы травы - за суткі па вобласці зафіксавана 25 выпадкаў. З-за выпалу сухой травы ледзь не адбыўся лясны пажар насупраць Шчацінкаўскіх могілак.