25 сакавіка вечарам крадзёж адбыўся ў аўтобусе Віцебск-Дуброўна. У цырульніцы з торбачкі скралі яе рабочыя прылады на сумум 2,2 мільёны рублёў. Падазраванага вылічылі 27 сакавіка - ім аказаўся рабочы 1974 года нараджэння.
28 сакавіка дробны крадзёж адбыўся ў Барані. Невядомы злачынца разбіў шкло ў доме пенсіянера 1943 года нараджэння. З дому злачынца скраў харчы і электрадрэль. Падазраваны высветлены.
Акрамя таго ў гэтыя дні ў Оршы зафіксаваны начны крадзёж аўтамабіля ВАЗ-2108 - знойдзены.
У суседнім Шклоўскім раёне супрацоўнікамі міліцыі выялены фальшывыя грошы - купюра наміналам 100 даляраў ЗША.