На гэтым тыдні прайшло рабочае пасяджэнне штаба па падрыхтоўцы Талачына да правядзення "Дажынак". Намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Цярэнцьеў разам з кіраўніцтвам раёна праінспектаваў аб'екты, на якіх вядуцца рамонтныя работы.
Цяперашняя ранняя вясна дазволіла з апярэджаннем пачаць рэканструкцыю райцэнтра. Працягваецца добраўпарадкаванне цэнтральнай плошчы. У бліжэйшай перспектыве помнік Леніну "пераселіцца" з яе ў суседні сквер, дзе ён раней і знаходзіўся. Змяняецца пакрыццё па вуліцы Энгельса, метадам гарызантальнага бурэння пракладваецца вадаправод па вул. Леніна ... Усе віды работ праводзяцца ў Доме культуры, СШ №1 і раённай бальніцы, дзе рыхтуецца да адкрыцця аддзяленне гемадыялізу.
Уладзімір Цярэнцьеў адзначыў, што мясцовае кіраўніцтва вельмі эканомна падыходзіць да падрыхтоўкі горада да свята хлебаробаў. Нічога лішняга: свом сіламі і толькі самыя неабходныя аб'екты. Тое, што сапраўды наспела і патрабавала рамонту.
Уладзімір Уладзіміравіч нагадаў, што ў апошнія гады кіраўніцтва вобласці ўзяло курс на прывядзенне ў парадак раённых цэнтраў. Цалкам змяніліся Лёзна, Расоны, якое адзначыла свой юбілей Глыбокае, іншымі фарбамі зайгралі нашы паўночныя вароты - Гарадок ... Па вялікім рахунку, неахопленымі засталіся толькі два райцэнтра: Талачын, які прымае цяперашнія "Дажынкі", і Сянна, добраўпарадкаванне якога намечана на бліжэйшую будучыню.
Крыніца "Віцебскія весці"