Абласное упраўленне міністэрства па надзвычайных сітуацыях апублікавала чарговую зводку здарэнняў у якой Аршаншчына вылучаецца страшнымі паказчыкамі. З 11 пажараў якія адбыліся па ўсёй вобласці ў нашым раёне адбылося 3, у суседніх Лёзненскім і Талачынскім - па 1. І толькі ў Оршы пажар прывёў да гібелі траіх людзей сярод якіх дзеці.
У ноч з 10-га на 11 красавіка па вуліцы Горацкай згарэў аўтамабіль Мэрсэдэс-Спрынтар 2000 года выпуска.
У Коханаўскім раёне пажар таксама звязаны з транспартам - каля вёскі Балашова згарэў трактар МТЗ 2008 года выпуска, які належаў прадпрыемству "Коханава-Агро".
У вёсцы Ламачана пажар адбыўся каля абеду на прыватным падвор'і - вагнём пашкоджаны дом і лазня, пашкоджаны сарай.
У Лёзненскім раёне ў вёсцы Альховік пажарам таксама знішчаны прыватны сарай.
Страшная трагедыя адбылася ў Оршы па вуліцы Магілёўскай а 23-31. У двухпакаёвай кватэры пажар распачаўся на кухні, з маёмасці пашкоджана толькі мэбля. А для людзей пажар прынес смерць - загінула 28-гадовая дачка гаспадара, і дзве дзяўчынкі - унучкі гаспадара шасці і сямі гадоў.