У абед 12 чысла ў вёсцы Рэдзькі Дубровенскага раёну загарэўся сарай. Вагнём пашкоджаны дах і сцены.
А 15-50 таго ж дня пажар адбыўся ў Сененскім раёне ў вёсцы Нярэйша. Тут загарэўся дом, які выратаваць не ўдалося - вагнём будынак быў знішчаны.
А ў ноч з 12 на 13 красавіка ў Барані па вуліцы Паркавая загарэўся прыпаркаваны аўтамабіль Сеат 1992 года выпуска. Вагнём пашкоджаны багажнікі і салон.
Ва ўсіх выпадках абыйшлося без чалавечых ахвяраў, прычыны пажараў не высветлены.