40-гадовы мужчына загінуў у садаводчаскім таварыстве "Вішанька" - адно з таварыстваў, якое знаходзіцца каля чыгуначнага прыпынку "Сонечны". Пажар распачаўся 15 красавіка днём, каля 12 гадзін. У выніку пажару знрішчаны дачны дом, у доме пажарныя і знайшлі цела мужчыны.
Дробны крадзёж здарыўся ў Сянно. З пакінутай без дагляду гаспадыні на аўтобусным прыпынку торбы, мясцовы жыхар выцягнуў мабільны тэлефон. Здарэнне адбылося днём 12 красавіка.
У Оршы супрацоўнікамі аддзела міліцыі па барацьбе з наркотыкамі ў кватэры мясцовага жыхара знойдзена і канфіскавана 3,4 кілаграмаў "Насвая".