Моцны вецер які прайшоў 16 чысла нанес пашкоджанні Ў Аршанскім, Віцебскім і Полацкім раёнах. Агулам па вобласці з-за ветру было адключана 12 ЛЭП, без электрычнасці на кароткі час засталіся 46 населеных пунктаў, 105 трансфарматарных падстанцыяў.
Праблемы ўзніклі на чыгунцы Орша-Лепель. Каля чыгуначнага прыпынку Міхнава дрэва ўпала на правады ўздоўж палатна. Руху транспарту гэта не пашкоджіла, усе аднаўленчыя работы скончыліся да вечара.