Зводкі міліцыі і супрацьпажарнай службы па Аршаншчыне на гэтых выходных былі на рэдкасць нешматслоўныя. Па лініі міліцыі значных здарэнняў у рэгіёне не адбылося. Зводкі МНС паведамляюць пра пажар у Барані які адбыўся ў чацвер 16 чысла. У абедзены час па вуліцы Аршанскай загарэлася трохпакаёвая кватэра. Ахвяраў няма, прычына пажару высвятляецца.
Вечарам у нядзелю 19 красавіка ў Оршы па вуліцы Лермантавана загарэўся аўтамабіль Вольва, які належаў пенсіянеру.