На першым роліку, знятым на аўта-рэгістратар, 18 красавіка бачна, як мікрааўтобус абганяе аўто на мосце праз чугунку па вуліцы Грыцаўца. У каментарах да відэа гаворыцца, што на мост паклалі новы асфальт, які на той момант быў без разметкі. Калі і не лічыць, што кіроўца мікрааўтобуса перасёк дзве сплашныя, то ўсё адно парушыў ПДР перавысіўшы абмежаванне хуткасці.
Другое відэа з'явілася ў інтэрнэце 16 красавіка, але па даце ўказанай на відэа бачна, што здарэнне адбылося 9 лютага гэтага году. Аварыя адбылася на праблемным скрыжаванні вуліцаў Камсамольскай і Леніна. На відэа белы аўтамабіль, выязжаючы з боку рынка, робіць правы паварот на вуліцу Леніна. З боку Дняпра ў гэты час праязжае некалькі аўтамабіляў, адзін з іх таксама робіць правы паварот у бок музея Млын. Магчыма, што за гэтым аўтамабілем кіроўца белага аўто і не заўважыў, што яшчэ адна машына ў гэты час перасякае ў гэты ж самы час перасякае скрыжаванне. Па правілах белы аўтамабіль павінен быў прапусціць машыну якая ў яго ўрэзалася.
Трэцяе відэа знятае яшчэ ў 2012 годзе таксама з'явілася нядаўна. Тут складана вызначыць дакладнае месца здарэння, але пашукавік ю-туба выдае гэты ролік па запыце Орша, і наваколле даволі падобнае на Аршанскі раён. Сам ролік назывыаецца "Камікадзэ на шасцёрцы", што вельмі добра характэрызуе тое што запісана на відэа.