Пажар адбыўся ў жылым доме ў вёсцы Юкава (побач з дарогай на Баева). У доме пражывала пара пенсіянераў - 78-гадовая жанчына і яе прыкаваны да ложку 80-гадовы муж. Пенсіянерка пачула сігнал супрацьпажарнай сігналізацыі, калі сямейная пара ўжо легла спаць. Яна паспрабавала самастойна справіцца з пакуль яшчэ не вялікім пажарам, але безпаспяхова. Тады жанчына пабегла да суседзяў, каб тыя дапамаглі вынесці паралізаванага мужа.
Суседзі выклікалі пажарных, але ўратаваць мужчыну інваліда так і не атрымалася. Пажарныя так і знайшлі яго мёртвае цела лежачым на ложку. Жанчына ж цяпер рызыкуе застацца на вуліцы - дом пашкоджаны настолькі, што пражыванне ў ім немагчымае. Папярэдняя прычына пажару - неасцярожнасць пры паленні загінуўшага мужчыны.