12:00

+0

5 м/с

996 гПа

15:00

+1

5 м/с

993 гПа

18:00

+1

4 м/с

991 гПа

21:00

-1

5 м/с

989 гПа

00:00

-1

5 м/с

988 гПа

Орша, Грамадства

Музей Заслонава ў заняпадзе

25.04.2015 12:28

3235 праглядаў, 3 каментара

Аршанскі музей К.С.Заслонава захоўвае экспанаты ў кепскіх умовах.

Тэлеканал "Беларусь-1" заклапаціўся пра стан музея К.С.Заслонава ў Оршы. Музей быў створаны ў 1948 годзе рашэннем Савета міністраў БССР. Цяпер больш за 300 экспанатаў музея захоўваюцца ў сырым памяшканні, што пагражае іх стану. Будынку з экспазіцыяй ужо 101 год, цяпер на яго сценах цвіль і абсыпаная тынкоўка. Як паведамляе канал, улады Оршы абяцалі правесці касметычны рамонт перад 9 траўня, а таксама падбіраюць новы будынак для экспазіцыі.

Нагадаем, што гэта далёк не адзіны будынак у Оршы, які мае быць адрамантаваны. Асаблівую заклапочанасць у жыхароў Оршы выклікае стан былога базылянскага кляштара на беразе Аршыцы. На ўсе звароты грамадскасці ўлады і прадстаўнікі праваслаўнай царквы адказваюць адпіскамі альбо абяцаннямі выправіць сітуацыю, аднак мінаюць гады, а сітуацыя не змяняецца.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Музей Заслонава ў заняпадзе

Аршанскі музей К.С.Заслонава захоўвае экспанаты ў кепскіх умовах.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение