Рэгулярна на трасе Брэст - мяжа РФ адбываюцца затрыманні грузаў без адпаведных дакумантаў, але гэта не спыняе спробаў правозіць кантрабандныя грузы праз мяжу. 22 сакавіка на трасе быў спынены аўтамабіль МАН, які належаў прадпрыемству са Слоніма. У машыне перавозіліся піламатэрыялы агульным аб'ёмам больш за 35 кубаметраў на суму 250 мільёнаў рублёў. Груз не меў фітасанітарнага сертыфіката, што і стала прычынай яго канфіскацыі на карысць дзяржавы. Акрамя таго на ўладальнікаў груза накладзены штраф у памеры амаль 2 мільёнаў.
24 красавіка каля вёскі Рэдзькі Дубровенскага раёну было затрымана 8.360 кілаграмаў алюмінія. Кошт груза ацэнены ў 85,3 мільёны рублёў.