Прыватнае унітарнае прадпрыемства з Талачына ў парушэнне Расійскіх санкцыяў супраць харчоў з Еўразвязу рабіла праз Беларусь рээкспарт сельскагаспадарчай прадукцыі. Гэта ў ходзе комплекса мерапрыемстваў выявілі супрацоўнікі міліцыі і падатковай службы. Прадпрыемства закупала яблыкі, слівы і ківі ў Польшы, Малдове і Грэцыі, а потым прадавала іх у Расійскую Федэрацыю. за час з 9 верасня мінулага году па 5 лютага гэтага году прадпрыемства рээкспартавала 1 мільён 449 тысяч кілаграмаў садавіны.
Эканамічны суд Віцебскай вобласці прызнаў рээкспарцёраў вінаватымі ў парушэнні правілаў гандлю і аказання паслугаў насельніцтву. Пакаранне накладзена ў выглядзе штрафу ў памеры 2,3 мільёнаў рублёў, а выручка ў 5,9 мільярдаў рублёў аддадзена дзяржаве.
Але "не правільныя" тавары ідуць не толькі з боку Беларусі ў Расію, але і ў іншым кірунку. Так, 27 красавіка на Алімпійскай трасе амаль на самай мяжы (каля вёскі Сенцюры) затрыманы аўтамабіль "Рэно". на Рэно жыхар Мінска спрабаваў перавезці 120 літраў гарэлкі "Царскае паляванне" расійскай вытворчасці на агульную суму 19,2 мільёны рублёў. Гарэлка канфіскавана.