А 13-20, калі пачаўся пажар у доме ў талачыне па вуліцы Пушкіна былі тры чалавекі - 76-гадовая пенсіянерка гаспадыня дома, яе 20-гадовая дачка і 1,5-гадовая унучка. Ніхто з іх не заўважыў яе загарэлася прыбудова да дома. Першымі пабачылі вагонь суседзі - яны папярэдзілі 20-гадовую маці, якая тут жа схапіла дачку і сказала сваёй маці каб тая сама выходзіла з дому. Выскокваючы з дома, дачка не закрыла дзверы і з-за ветра вагонь хутка пачаў распаўсюджвацца па хаце. Бабуля замешкалася і ўжо не змагла безперашкодна высці з пажару.
На шчасце, пажарныя прыехалі хутка і вынеслі з задымленай зоны бабулю, яна перададзена работнікам хуткай дапамогі.
Гэта быў не адзіны пажар у Талачыне 29 красавіка. Літаральна праз гадзіну пасля апісанага здарэння загарэўся аўтамабіль Форд Сіера па вуліцы Дзяржынскага. У абодвух выпадках прычына пажару высвятляецца.