У першы дзень траўня вечарам пажар адбыўся ў вёсцы Сідараўка. Тут загарэўся нежылы дом які належыць 84-гадовай пенсіянерцы. Ахвяраў няма.
А пажар, які адбыўся вечарам 3 чысла без ахвяраў не абыйшоўся. Загарэўся дом у вёсцы Волева Дубровенскага раёну па вуліцы Цэнтральная. 90-гадовая пенсіянерка пры пажары атрымала апёкі 1-3 ступені 70% цела. Жанчына шпіталізавана.