Нагадаем, што пажар у вёсцы Волева Дубровенскгаа раёну распачаўся 3 мая а 17-20. 90-гадовая пенсіянерка прыехала ў дом які выкарыстоўвала пад лецішча па вуліцы Цэнтральнай гэтага населенага пункта. Жанчына займалася гаспадарчымі справамі і для гэтага паспрабавала распаліць газавую пліту. З-за неасцярожнага абыходжання з вагнём, на жанчыне загарэлася вопратка. Ахопленая вагнём бабуля выскачыла з дому. Ляжачай на вуліцы побач з домам яе яшчэ жывую знайшоў праязжаўшы міма мужчына, які выклікаў хуткую дапамогу. Дактары дыягнаставалі апёкі 1-3 ступені 70% цела.
Пацярпелую тэрмінова шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне Дубровенскай бальніцы, але раніцай, не пражыўшы пасля атрымання ранаў і сутак, жанчына памерла.
Хаця здарэнне і адбылося ў доме, будынак амаль не пацярпеў.
Паводле паведамлення прэс-службы МНС.
Паводле прэс-службы МНС