Званок пра пажар на вуліцы Калініна ў Багушэўску ў пажарную частку паступіў 6 мая а 14-00. Па прыездзе пажарныя пабачылі задымлены дом і гарашчы ложак. Гаспадар дому пры гэтым спаў на падлозе. Супрацоўнікі МНС вынеслі мужчыну з жытля - ён не пацярпеў. Па-сутнасці, пацярпеў толькі ложак, вагнём пашкоджаны матрас і пасцельная бялізна. Прычына пажару - неасцярожнасць пры курэнні.
Прэс-служба МНС паведамляе і пра іншыя пажары ў рэгіёне. 5 мая а 12-00 у вёсцы Серкавіца Талачынскага раёну пажарам знішчаны сарай і пашкоджаны дом.
У той жа дзень позднім вечарам у Оршы загарэўся легкавы аўтамабіль. Пашкоджаны маторны адсек, салон, кузаў і стаяўшы побач легкавік - у ім вагнём пашкоджаны бампер.