Здарэнне адбылося а 8 гадзіне раніцы 7 траўня. У міліцыю Дубровенскага раёна звярнулася 82-гадовая пенсіянерка, якую за 20 хвілін да таго у двары яе дома збіў 61-гадовы мужчына. Міліцыя ўстанавіла, што збіццё і нанясенне цялесных пашкоджанняў было ўчынена з хуліганскіх матываў, падазраваны затрыманы.
У гэты ж дзень жанчына 1977 года нараджэння звярнулася ў міліцыю Аршанскага раёна. Раніцай пакуль яе не было дома - з 8-30 да амаль 14 гадзін нехта ўзламаў у яе доме вакно, залез у дом і скраў наўтбук, спіртныя напоі і 200 даляраў ЗША. Міліцыяй устаноўлена, што крадзёж здзейснілі два маладых вяскоўцы 1991 і 1995 гадоў нараджэння.
Паводле зводкі абласнога УУС.