Міліцыя паведамляе, прынамсі, пра два здарэнні ў Аршанскім раёне. 9 мая а 22-30 у РАУС звярнулася прадаўшчыца адной з крамаў. Прыблізна за 10 хвілін да звароту ў міліцыю невядомы з гандлёвага павільёна скраў торбу, у якой былі пашпарт і гаманец з грашыма ў суме 300.000 рублёў, 500 расійскіх рублёў і 61 даляр ЗША. Падазраваны быў затрыманы, а частка скрадзенага вернута.
Раніцай 9 мая на трасе Брэст-мяжа Расіі каля Высокага быў затрыманы аўтамабіль пад кіраваннем кіроўцы-экспедытара, які перавозіў 396 літраў алкагольнай прадукцыі. Сам перавоз і заўванне такой колькасці алкаголя без дакуманта, які падцверджвае легальнасць яго набыцця, з'яўляецца супрацьзаконным. Алкаголь канфіскаваны, а перавозчыку можа пагражаць штраф да 50 базавых велічыняў.
Больш жорсткае здарэнне адбылося ў суседнім Горацкім раёне - у раённым цэнтры, напіўшыся на 9 мая, мужчына спрабаваў забіць двух жанчынаў, адна з іх апынулася ў бальніцы.
Пажарныя ў гэтыя дні таксама не засталіся зусім без працы. У ноч з 10 на 11 траўня пажар адбыўся па вуліцы Бараньскай - раён новай прыватнай паміж Чыгуначным тэхнікумам і Сельгастэхнікай. Амаль у дзве гадзіны ночы пажар узнік у доме і перакінуўся на суседні сарай. У доме пашкоджаны дах і столь, знішчана маёмасць, сарай знішчаны.