4 чэрвеня а 16 гадзіне ў службу МНС ад відавочцаў паступіла паведамленне пра чалавека, які тануў на вадасховішчы ў г.п. Коханава Талачынскага раёна.
Прыбыўшыя ратавальнікі на адлегласці каля 25 метраў ад берага выявілі тонучага мужчыну.
Як высветлілася, мясцовы жыхар, 1973 г.н. знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, вырашыў выкупацца. Адплыўшы ад берага на адлегласць каля 25 метраў, выбіўся з сіл і пачаў тануць.
Камандзірамі аддзяленняў ПАСП-12 Талачынскага РАНС Уладзімірам Захарычам, Сяргеем Бураковым і кіроўцам Вадзімам Машковічам з выкарыстаннем выратавальнай вяроўкі і выратавальных камізэлек мужчына быў выратаваны. Пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі выратаваны ад шпіталізацыі адмовіўся.
Па дадзеных МНС