У нядзелю вечарам, каля 18-50, калі на вуліцы ўжо значна сцямнела, аршанка 1980 года нараджэння ішла не далёка ад свайго дома па вуліцы Леніна. Каб дайсці да сваёй мэты жанчыне давялося перасякаць парк. У парку таксама не было надта светла.
Цемрай і магчымай слабасцю ахвяры скарыстаўся злачынца, які без залішніх перасцярогаў наблізіўся да жанчыны і выхапіў ў яе жаночую торбачку.
Не прайшло і 15 хвілін як ахвяра размаўляла з супрацоўнікамі аршанскай міліцыі. Гэта і зразумела, бо ў торбачцы было каля 400 тысяч беларускіх рублёў, 100 даляраў, мабільны тэлефон і шэраг іншых асабістых рэчаў. Агулам суму крадзяжу ацанілі ў 1 мільён 860 тысяч рублёў.
Але патраціць гэтыя амаль два мільёны злачынца не паспеў. Ужо сёння на безпрацоўнага мужчыну 1989 года нараджэння заведзена крымінальная справа.