З расповеду бабулі складана зразумець дакладную геаграфію падзеяў. Падобна на тое, што яе сям'я (маці і трое дзяцей, бацька загінуў на фронце) жылі да вайны ў вёсцы Баяры Аршанскага раёну. У вайну маці дапамагала партызанам за што і была пакараная - разам з дзецьмі накіраваная ў Оршу у концлагер (па апісанні найбольш падыходзіць той які быў на тэрыторыі жаночага Куцеенкага манастыра - сёння мікрараён Флёрава, бліжэй да вадаканалу).
Пасля вызвалення сям'я спачатку апынулася ў Крупскім раёне, а летам змагла вярнуцца ў родную хату, дзе гераіня роліка змагла скончыць 10 класаў школы. Нажаль, аўтар роліку KrutenBerg1 не ўказаў імя і сёняшняе месца жыхарства бабушкі якая падзялілася з інтэрнаўтамі сваім лёсам. Прыводзім усе тры відэа-ролікі з інтэрв'ю.
Ролік №1
Ролік №2
Ролік №3