12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Орша, Культура

Іркуцкія беларусы ў Оршы

31.07.2015 13:39

2815 праглядаў, 2 каментара

Удзельнікі іркуцкага фальклорнага гурта "Крывічы" выступілі ў нашым горадзе

Сібірскія беларусы вандруюць па краіне. Да Оршы яны паспелі сустрэцца з магілеўчанамі, пабываць на фестывалі ў Дудутках, а далей плануюць наведаць Віцебск, Маладзечна і Полацк. Сустрэча ў Оршы прайшла ў вельмі цёплай атмасферы - прысутнічалі выхадцы з Расіі, беларускамоўныя аршанцы, не меньш за палову гледачоў склала моладзь.

Наш горад наведалі ініцыятар стварэння Таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага Алег Рудакоў і стваральніца фальклорнага гурта "Крывічы" Воля Галанава. Алег нарадзіўся пад Полацкам і пераехаў у Сібір як афіцэр савецкай арміі. Вольга нарадзілася ў Сібіры і ў Беларусі першы раз пабывала толькі некалькі год таму выступаючы з "Крывічамі" на "Славянскім базары". Яе род патрапіў у Іркуцкую вобласць пад час сталінскіх рэпрэсій - дзядуля адседзеў у лагерах 10 год, а выйшаўшы застаўся ў Сібіры каб дачакацца вызвалення сваёй жонкі, якая сядзела на 5 год больш. Але з'яўляліся беларусы там і раней - пасля паўстання Каліноўскага, пад час Сталыпінскай рэформы. Па дадзеных Алега Рудакова з прыблізна 150 вёсак якія былі заснаваны сялянамі-перасяленцамі ў пачатку 20 стагоддзя ў Іркуцкай вобласці, каля 120 былі беларускімі. У асноўным гэтыя вёскі называлі на мясцовых або расійскай мовах расійскія інжынеры. Так з'явілася вёска Гогалеўка, Тургенеўка. Адна з вёсак была названа Анучаўка. Гісторыя назвы наступная: група беларусаў доўга выбірала месца для заснавання вёскі. Пад час падарожжа сяляне папрасілі інжынера, які мусіў ехаць разам з імі, спыніцца, каб "пераматаць анучы" і спыніліся ў прыгожым месцы, дзе і з'явілася вёска з беларускай назвай Анучаўка. Беларусы жылі не заўсёды мірна. Так у адной вёсцы, якая была падзелена рэчкай, на адным беразе жылі выхадцы з Гродненскай, а на другім з Віцебскай губерніі. Два берагі адной вёскі заўсёды варагавалі між сабою.

Першая арганізацыя беларусаў Сібіры - Таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага - з'явілася ў 90-я гады. Сёння гэта велізарнае таварыства з 11 аддзяленнямі ў розных населеных пунктах вобласці. Акрамя ТБК ёсць і яшчэ дзве арганізацыі якія супрацоўнічаюць.

Клуб "Крывічы", аднайменны з вакальным фальклорным гуртом не толькі спявае. Клуб аднаўляе традыцыйныя рамёствы перасяленцаў з Беларусі, праводзіць майстар-класы па беларускіх танцах і ездзіць у этнаграфічныя экспедыцыі. Сабраны этнаграфічны матэр'ял вельмі каштоўны не толькі для сібірскіх навукоўцаў, але і для Беларусі. Бо многія песні і танцы былі перавезены ў не натуральныя для сябе мясціны яшчэ ў 19 стагоддзі і былі закансэрваваныя або эвалюцыянавалі ў варунках адрозных ад беларускіх абставінаў. Таму тут можна знайсці тыя ж песні што і ў Беларусі, але з іншай мелодыяй або адрозным тэкстам. Тое ж і з танцам - беларусы Сібіры або захавалі, або змянілі многія танцы якія танцавалі іх продкі ў Беларусі.

Усё гэта на сустрэчы распавялі госці з Іркуцка, акрамя таго заспявалі некаторыя песні запісаныя ў экспедыцыях па беларускіх вёсках Сібіры, паказалі відэа-ролікі знятыя расійскімі тэлеканаламі пра дзейнасць дыяспары ў Іркуцкай вобласці.

На відэа: Алег Рудакоў распавядае пра сябе

На відэа: Алег рудакоў і Воля Галанава "Ой, арол"

На відэа: "Ой, жураўка"

Сустрэча прайшла ў рамках кампаніі "Мы аршанцы - мы беларусы"

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Іркуцкія беларусы ў Оршы

Удзельнікі іркуцкага фальклорнага гурта "Крывічы" выступілі ў нашым горадзе

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение