Цыклон "Ксаўер", пра набліжэнне якога мы загадзя папярэдзілі чытачоў, да нашага рэгіёну аказаўся добразычлівы. Нягледзячы на тое, што яго цэнтр прайшоў практычна над Оршай, вецер у пятніцу узмацняўся да 14 метраў у секунду, а ў суботу моцнага ветру наогул не адзначалася. Праўда, снегу заўважна дадало. На 9 гадзін раніцы 7 сьнежня вышыня снежнага покрыва ў Оршы склала 9 см. А больш за ўсё снегу выпала ў Сянно. Там яго вышыня 12 см.
У бліжэйшыя трое сутак чакаецца воблачнае надвор'е, у асобныя моманты будзе ісці невялікі снег. Вецер паўночна-заходні, умераны. А тэмпература паветра будзе паступова паніжацца: 8 снежня ў працягу сутак - 1 ... -5, 9 снежня -3 ... -8, 10 снежня -4 ... -11 градусаў.