32-гадовы мужчына са Смаленску на сваёй аўтамашыне "Івека" перавозіў цыгарэты, на якія ў яго не было ніякіх дакументаў. Супрацоўнікі Аршанскага РАУС і міліцыянеры палку ППС затрымалі індывідуальнага прадпрымальніка на дарозе Дуброўна-Ляды каля вёскі Казьяны Дубровенскага раёна.
Агульная сума 85 тысяч упаковак з цыгарэтамі дасягнула 411 мільёнаў 700 тысяч беларускіх рублёў. Груз канфіскаваны, праводзіцца праверка.