У сераду 11 снежня ў нашым рэгіёне пройдуць вучэнні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Адпрацоўвацца будуць метады інфармавання насельніцтва і органаў кіравання Пінскага, Аршанскага, Жлобінскага, Лідскага, Барысаўскага, Магілёўскага раёнаў і горада Мінска.
Пры вучэннях будуць выкарыстаны гучная сувязь, FM-перахоп, смс-рассылкі, сетка інтэрнэт, "бягучы радок" на тэлеканалах.
Смс-кі з адмысловымі паведамленнямі атрымаюць асобныя абаненты МТС і Life, якія пражываюць у нашым рэгіёне.