Гэта ўжо не першы выпадак, калі беларуская прадукцыя адпраўляецца з Расеі назад. Існуюць розныя версіі таго, што адбываецца - альбо гэта палітычны ціск Расеі, альбо якасць беларускай прадукцыі сапраўды пагоршала.
На гэты раз 30-га верасня на мяжы з РФ супрацоўнікамі ветэрынарнай службы былі затрыманы 2 тоны мясных кансерваў з "Аршанскага мясакансервавага камбінату", тавар ішоў у Санкт-Пецярбург. Прадукцыя не прайшла вытрымку мікрабіялагічнай стабільнасці і бяспекі на складзе, а таму адпраўленая ў Беларусь, паведамляе Рассельгаснагляд па Бранскай і Смаленскай абласцях.
Крыху раней на тым жа пункце "Чырвоная Горка" былі затрыманы 20 тонаў рыбных кансерваў з Браслава і Глыбокага. Тады прычынай паслужыў няправільны тэмпературны рэжым перавозкі і няслушна запоўнены ветэрынарны сертыфікат на прадукцыю.