Цела знайшлі ў кватэры забітай. Прычынай смерці стала колата-рэзаная рана ў вобласць жывата. Жанчыне было 32 гады, на момант забойства яна нідзе не працавала, была замужам, але і муж нідзе не працаваў.
У выніку следчых мерапрыемстваў было высветлена, што менавіта безпрацоўны 37 гадовы муж і аказаўся забойцам.
10 снежня вечарам а 22-00 калі сямейная пара займалася супольным ужываннем алкаголю, у іх узнікла спрэчка якая і перарасла ў панажоўшчыну. У выніку былому мужу і сёняшняму ўдаўцу пагражае новая крымінальная справа - раней ён ужо быў судзімы за нанясенне меньш цяжкага цялеснага пашкоджання.