Вечар 5 кастрычніка стаў рабочым для пажарных трох раёнаў. Першымі - а 18-48 - на выклік выехалі Сененскія пажарныя - гарэў прыватны дом у вёсцы Бортнікі. А 21-12 нежылы дом загарэўся ў вёсцы Бранцава Аршанскага раёну, а ў 22-58 дачны дом у вялікім Сяле Лёзненскага раёну. Ва ўсіх выпадках абыйшлося без ахвяраў.
7 кастрычніка не стандартны пажар адбыўся ў Дубровенскім раёне. На дарозе Дуброўна-Ляды ў гэты дзень мясцовая гаспадарка "Прыдняпроўскі" трактарамі перавозіла сена. З аднаго з трактароў пад час транспарціроўкі вываліліся дзве звязкі сена, адна з якіх засталася на дарозе і па невядомай прычыне загарэлася.