Першы выклік супрацоўнікі МНС атрымалі ў ноч з аўторка на сераду а 4-29. Пажарныя выехалі на вуліцу Маякоўскага дзе гарэў дом які гаспадарамі выкарыстоўваўся пад лецішча. Страты не значныя - згарэла канапа, бялізна, закапціліся сцены і столь. Папярэдне прычына пажару вызначана як неасцярожнасць пры паленні цыгарэтаў
Больш трагічны выпадак адбыўся ў ноч з серады на чацьвер а 2-10. Трагедыя адбылася ў вёсцы Стайкі Межаўскага сельсавету. Можна сказаць, што гаспадыні хаты пашанцавала - яна ў тую ноч засталася на ноч у сваёй маці, а ў доме застаўся ейны выпіўшы сужыцель. Пасля тушэння пажару, а 3-11 менавіта яго мёртвае цела было знойдзена ў выгарэўшай хаце. Сужыцель - безпрацоўны 30-гадовы мужчына. Прычына пажару тая ж - неасцярожнасць пры паленні.
Агулам з-за неасцярожнага палення за суткі па ўсёй вобласці загінула 5 чалавек. Інфармацыя і фота паводле абласнога ўпраўлення МНС.
На фота: трагедыя ў Стайках