Зводкі МУС і абласнога УУС паведамляюць пра шэраг здарэнняў у нашым і суседніх раёнах звязаных з транспартам.
У Лёзненскім раёне ў ноч з 9 на 10 кастрычніка невядомы злачынца парэзаў тэнт у кузаве службовай машыны мясцовага жыхара. Усё, чым змог пажывіцца злачынца - лодачны матор, кошт якога ацэнены ў 5.800.000.
Акрамя колаў і аўтамабільных грузаў злачынцы крадуць і аўтамабілі цалкам. У Аршанскім раёне ноччу быў скрадзены аўтамабіль Фольксваген-Джэтта 1984 года выпуска, які быў знойдзены.
У самім горадзе раніцай 13-га кастрычніка быў затрыманы аўтамабіль Додж. Жанчына - жахарка Талачына - якая кіравала транспартам перавозіла ў ім 1,1 тоны лома каляровых металаў без адпаведных дакумантаў.
У зводках фігуруе і яшчэ адзін жыхар Талачынскага раёне. Паведамляецца, што 52 кіламетры МКАД жыхар вёскі Валковічы на аўтамабіле наехаў на мінчаніна 1981 года нараджэння, які ў выніку ДТЗ загінуў.
Ахвяраў злачынцаў стала жанчына, якая працуе вартаўніцай на ільнокамбінаце - невядомы падабраў ключ да яе сараю ў падвале дома і скраў два старых ровары. Страты ацэнены ў 1.800.000 рублёў.