Пасля некалькіх дзён спакою, гэтай ноччу (з 16-га на 17-е кастрычніка) пажарныя раёну тройчы выязжалі на выклікі. Прычым, двойчы гарэлі аўтамабілі.
А 23-46 пажар адбыўся ў гаражы па завулку Аўражнаму, які належаў пенсіянерцы. Пашкоджаны дах, маёмасць і легкавы аўтамабіль.
А 1-19 аўтамабіль загарэўся ў вёсцы Татарск, у дадзеным выпадку ўладальнік аўтамабіля не вядомы.
Амаль а 4 ночы на пульт паступіла паведамленне пра пажар у лецішчным мястэчку каля чыгуначнага прыпынку "Сонечны". У садаводчаскім таварыстве "Вішанька" пажарам быў знішчаны домік.
Як гаварылася вышэй, некалькі дзён у раёне для пажарных былі спакойнымі. Да сёняшняй ночы апошні раз з вагнём нашым ратавальнікам давялося змагацца 13-га чысла. Каля 17 гадзіны пажар адбыўся па 2-ім Балотным завулку. Вагнём былі пашкоджаны сцены, маёмасць, столь у нежылым доме, які належаў 35-гадовай жанчыне.