Усяго выпала 5 мм. ападкаў, аднак снег ішоў ўперамешку з дажджом і пры тэмпературы паветра крыху вышэй за нуль, таму ўжо да ночы ён практычна цалкам растаяў. У той жа самы час месцамі па поўдні і цэнтру Беларусі прайшлі моцныя дажджы, у Слуцку за суткі выпала 38 мм, гэта больш за палову месячнай нормы.
Як паказваюць разлікі сіноптыкаў, пакуль на ўтварэнне снежнага покрыва разлічваць не прыходзіцца. У чацвер 22-га кастрычніка дзень чакаецца сырым, халаднаватым, але пераважна без ападкаў. Тэмпература днём +2...+ 4 градусы. Вецер паўднёва-ўсходні, умераны.
У далейшым, 23-24 кастрычніка некалькі пацяплее, але чакаюцца дажджы. Тэмпература паветра ў пятніцу 23-га ноччу +1..+ 3, днём +4...+ 6, у суботу 24-га ноччу +6...+ 8, днём +8...+ 10. Вецер пераменных напрамкаў.