Сцэнар вучэнняў быў набліжаны да таго што адбывалася ў краіне пад час "Ксаўера". Паводле задумкі ратавальнікаў, у выніку кепскага надвор'я ў краіне выпала 32 сантыметру снегу, што справакавала кепскія дарожныя ўмовы і частыя аварыі. Каля вёскі Юрцава рух спыніўся ўвогуле. Мясцовыя ўлады ўводзяць рэжым "надзвычайны" і тут пачынаецца ратавальная аперацыя.
На месцы аказалася, што легкавы аўтамабіль лёгка сутыкнуўся з мікрааўтобусам, у аўтамабіле аказаўся заблакаваны кіроўца, а на трасе з'явіўся затор у 30 аўтамабіляў.
Ратавальнікі пацярпелага выцягнулі, лактары аказалі дапамогу, снег быў расчышчаны, паток аўтамабіляў быў перанакіраваны, аварыйныя машыны эвакуяваныя. Пры гэтым на месцы здарэння працавалі медычны модуль і палявая кухня. На тое каб справіцца з надзвычайнай сітуацыяй усім службам спатрэбілася ўсяго толькі адна гадзіна.
Фота паводле абласнога ўпраўлення МНС