Факт аварыі, пра якую сёння раніцай ужо пісаў наш сайт, падцвердзіла МУС. Афіцыйная зводка міністэрства паведамляе, што аварыя адбылася ў нядзелю 8 лістапада а 15-20. Аршанец 1983 года нараджэння побач з вёскай Ільічоўка на трасе Орша-Віцебск, кіруючы аўтамабілем Жыгулі, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з грузавіком "ДАФ". У аварыі 32-гадовы мужчына загінуў.
Па інфармацыі нашага сайту, мужчына працаваў у дыстанцыі ахоўных лесапасадак начальнікам участка. Нядаўна ў загінулага нарадзіўся дзіцёнак.