Пенсіянеры - лёгкая ахвяра для злачынцаў, пры кепскім фізічным стане нярэдка сталыя людзі бываюць даверлівыя і схільныя да накаплення і захоўвання грошай у сябе дома. Таму часта злачынствы супраць пенсіянераў суправаджаюцца гвалтам.
Раней мы ўжо паведамлялі пра напад маладога чалавека (29 год) на 86-гадовую аршанку. У той жа самы дзень падобнае злачынства здарылася ў Талачыне, але вечарам. 25-гадовы маладзён, які пенсіянеру быў наглядна знаёмы, пагрукаў у дзверы пажылога мужчыны. А калі той адчыніў дзверы, уварваўся ў хату і з прымяненнем гвалту адкрыта скраў 550 тысяч рублёў. У міліцыю пенсіянер звярнуўся толькі раніцай, але праваахоўнікі знайшлі падазраванага, які аказаўся раней судзімым жыхаром Талачына, і, нават, змаглі вярнуць частку грошай.
У яшчэ адным выпадку ахвярай злачынцаў стала 87-гадовая бабуля. Учора (17 лістапада) яна адыйшла ад кватэры і забылася яе зачыніць. Вярнуўшыся праз 2 гадзіны яна зразумела, што ў кватэры пабываў няпрошаны госць. А праверыўшы месцы, дзе трымала грошы, зразумела, што госць сыйшоў не з пустымі рукамі - знікла 11 мільёнаў рублёў. Супрацоўнікамі міліцыі затрыманыя два падазраваных 1959 і 1976 гадоў нараджэння.