Кітайская мова паступова заваёўвае ўсё новыя і новыя месцы. Яе вывучэнне раней пачалі ў школах Менска, цяпер яна пранікае і ў рэгіёны. Пачалі вывучэнне і ў Оршы, у сярэдняй школе № 3. На сайце ўстановы пакуль не абнаўляўся расклад, але асобнай навіной прайшло паведамленне пра пачатак вывучэння. Заняткі факультатыўныя.
Сфармаваныя групы вучняў 2-9 класаў. У лістападзе адбыліся першыя заняткі. Акрамя кітайскай і роднай беларускай, у школе № 3 вывучаюцца ангельская, расейская і нямецкая мовы.