Хаця сезон грыбоў і земляных работаў скончаны, на Аршаншчыне працягваюць знаходзіць узбраенне часоў Другой сусветнай вайны. 17 лістапада такая знаходка была выяўлена каля вёскі Лапыры Дубровенскага раёну. Тут у лесе знойдзены 29 артылерыйскіх снарадаў, 3 узрывацеля да іх і супрацьтанкавая міна.
На наступны дзень яшчэ адзін склад зброі быў знойдзены недалёка ад трасы Орша-Віцебск у Віцебскім раёне каля вёскі Копці. У лесе тут выяўлена 30 мінамётных мінаў. У абодвух выпадках зброя была знішчана сапёрамі.