Наш сайт раней паведамляў, што група аршанцаў звярнулася ў аўтапарк № 3 з просьбай вярнуць у грамадскі транспарт абвесткі на роднай беларускай мове. З аўтапарка прыйшоў адказ. Нягледзячы на тое, што зварот быў складзены на беларускай мове, адказ на яго прыйшоў па-расейску. Тым не менш, з адказу следуе, што аўтапарк не збіраўся пераходзіць на расейскую мову на пастаянным грунце, фармальнай прычынай для начытвання назваў прыпынкаў на расейскай паслужыла скарга грамадзянкі, якая была незадаволеная памылкамі.
Аўтапарк прапанаваў аўтарам звароту, раз яны хочуць вяртання роднага слова ў транспарт, самім праявіць ініцыятыву і дапамагчы ў слушным перакладзе аршанскіх прыпынкаў на беларускую мову. Дапамогу просяць аказаць бясплатна.