Акаўнт - гэта асабістая старонка карыстальніка сацыяльнай сеткі. Канешне, большасць акаўнтаў - гэта старонкі людзей, але не рэдкія выпадкі калі акаўнты ствараюцца з камерцыйнымі ці рэкламнымі мэтамі, калі іх ствараюць фірмы, або іншыя арганізацыі. Такі акаўнт з'явіўся і ў Аршанскага Куцеінскага манастыра. З'явіўся ён "Уканткце" яшчэ 7 траўня 2014 года, але абнаўляўся ывельмі не перыядычна. У гэтым месяцы акаўнт пачаў абнаўляцца больш рэгулярна.
На старонцы можна пабачыць расклады набажэнстваў, фотаздымкі з мерапрыемстваў манастыра, шмат увагі нададзена інфармацыі пра супрацоўніцтва з 19-ай школай. А сярод відэазапісаў акаўнта ёсць, нават, адна пропаведзь, якую казалі ў манастырскай царкве і відэа малебна. Праўда, пакуль старонка мае толькі 76 "сяброў", але само з'яўленне старонкі манастыра ў сацыяльных сетках - рэдкая падзея для праваслаўнай царквы.