У адмысловую службу звярнуліся сваякі зніклага 53-гадовага жыхара вёскі Ходцы Сененскага раёну. Калі яны самастойна пачалі шукаць мужчыну, то на лёдзе мясцовага возера спачатку знайшлі яго шапку. З-за такой знаходкі родзічы зніклага і вырашылі звярнуцца да ратавальнікаў. Вадалазы знайшлі цела мужчыны ў 20 метрах ад берага. Лёд на возеры ў гэты дзень складаў не больш як 2-3 сантыметры.
Яшчэ 16 лістапада абластны выканкам падпісаў распараджэнне, якое забараняе выходзіць лёд у Віцебскай вобласці.