Званок у пажарную службу паступіў раніцай а 9-25 у сераду 2-га чысла. Гарэў дом у вёсцы Слаўнае Талачынскага раёну. Дом атрымаў адносна невялікія пашкоджанні: дымам закопчаны сцены і столь, знішчана значная частка маёмасці, якая знаходзілася ў дома. Але самае страшнае, што на пажары загінуў 28-гадовы гаспадар дому. Прычына пажару пакуль невядомая.
У Аршанскім раёне раніцай 30-га лістапада адбыўся пажар у вёсцы Багрынава. Вагнём моцна пашкоджаны жылы дом: знішчаны столь, дах, пашкоджаны сцены і маёмасць. На шчасце, ахвяраў няма. Дом належаў 71-гадоваму пенсіянеру, прычына пажару высвятляецца.
Паводле зводак МНС