15:00

+1

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

03:00

-1

2 м/с

978 гПа

Орша, Грамадства

Першая мазгабойня

04.12.2015 19:52

3569 праглядаў, 1 каментар

У Оршы ўпершыню прайшла папулярнейшая ў краіне гульня

Мазгабойня прыйшла ў Беларусь не так даўно, але ўжо набрала велізарную папулярнасць у вялікіх гарадах. У Мінску ў яе гуляюць настолькі масава, што ў вялікіх залях не змяшчаюцца ўсе каманды і гульні праходзяць у адзін час, але ў розных раёнах горада. Агулам па краіне ў гэтую інтэлектуальную гульню гуляе далёка больш за 3000 чалавек - удзельнікаў розных камандаў. У Оршы Мазгабойня прайшла ўпершыню.

Для гульні сваю залю прадставіў бар "Ліга", чацьвярговым вечарам тут сабралося 11 камандаў з рознай колькасцю ўдзельнікаў. Напрыклад, каманда "Аскорбиновая кислота", якая заяўляла 7 чалавек для ўдзелу ў апошні момант змагла сабраць толькі дваіх. Тое самае і ў камандзе "Моцныя цмокі" - замест 6 удзельнікаў прыйшло 3. Але пытанне колькасці людзей цікавіла больш арганізатараў, удзельнікам была цікава колькасць камандаў. І тут атрымалася наадварот. Чакалася, што ў першай Мазгабойні прымуць удзел 9 каманадаў, але ў апошні момант паспелі заявіцца яшчэ дзве - "Анархія" і "Sprint in Orsha Mix".

Гульня была разбіта на 7 тураў. На абдумванне кожнага пытання камандам даецца прыблізна па 1 хвіліне, за правільны адказ па 1 балу. Апошні тур - бліц, па 15 сякундаў на роздум і магчымасць атрымаць 2 балы за правільны адказ, або згубіць па 2 балы за няправільны.

Ужо пасля першых двух тураў заяўку на перамогу паказала каманда "Звяз" (па назве грамадскай арганізацыі). З 14 пытанняў першых двух тураў гэтая каманда разгадала 12. Трэці тур - музычны і тут "Звяз" крышачку згубіў ініцыятыву, адказаўшы толькі на 2 пытанні з 7. У выніку, пасля трох тураў "Звяз" быў у лідарах з адрывам у 3 бала. Далей ішлі "Анархія" і "Sprint in Orsha Mix". Пасля шостага тура "Звяз" яшчэ больш адарваўся ад канкурэнтаў - адрыў быў у 4 бала. Каманда "Анархія" пасля шостага тура наадварот пайшлі ўніз турнірнай табілцы.

І вось, апошні тур. Па яго выніках "Звяз", "Анархія" і каманда "Моцныя Цмокі" набралі больш за ўсіх - па 7 балаў. Праўда, "Анархію" гэта ўжо не выратавала - 7 месца, а "Моцныя цмокі", якія ішлі ўвесь час на апошнім месцы, падняліся на 10-е. "Звяз" жа ўзмацніў свой адрыў, у выніку 1-е месца з адрывам у 7 балаў, што для Мазгабойні лічыцца вельмі вялікім, нават, неверагодным адрывам. Другое месца ў "Команда-лаванда", трэцяе ў "Аскорбиновая кислота"

Прыемна адзначыць, што ў складзе каманды "Звяз" гулялі і супрацоўнікі нашага сайту.

Такім чынам прайшла першая, але далёка не апошняя Мазгабойня ў нашым горадзе. Наступная гульня плануецца праз 2-3 тыдні.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Першая мазгабойня

У Оршы ўпершыню прайшла папулярнейшая ў краіне гульня

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение