Мы, жыхары дома № 47по вул. Аршанскай. г.Дуброўна вырашылі вам напісаць ліст з просьбай надаць агалосцы нашу праблему, бо лісты ў пракуратуру Дубровенскага раёна, дзяржкантроль не далі выніку.
Справа ў тым, што наш дом быў здадзены ў эксплуатацыю ў чэрвені 2012 года. Ужо ў ліпені мы атрымалі ключы ад кватэр. У студзені 2013 прарвала каналізацыю і склеп затапіла брудам. У лютым 2013г мы звярнуліся ў пісьмовай форме да старшыні раённага выканаўчага камітэта Лукашова Анатоля Іванавіча з просьбай дапамагчы вырашыць праблему. Праз 20 дзён нам быў дадзены адказ, што вядуцца работы па выяўленні і ліквідацыі прычын уцечкі. Пасля заканчэння выкананых работ мы будзем інфармаваныя дакументальна. З тых часоў, акрамя таго, што раскапалі дарогу да бальніцы і кінулі па верх зямлі трубу, нічога не зроблена, склеп па-ранейшаму затоплены, ў кватэрах вільготнасць 85%. У сувязі з гэтым хварэюць дзеці, набракае і падымаецца ламінат, дэфармуецца лінолеўм з склепа даносіцца спецыфічны пах лайна.
Мы разумеем, што ў Анатоля Іванавіча і іншых кіраўнікоў раёна пабудаваныя добрыя домы ў г. Оршы, г.Віцебску, г.Мінску. Там суха і не пахне. Аднак мы спадзяемся, што дадзены ліст дапаможа ім звярнуць увагу на нашу праблему.