Вакалістам і адным са стваральнікаў этна-гурта з'яўляецца ўраджэнец вёскі Тарчылава Аршанскага раёну, а сёння артыст Дзяржаўнай філармоніі Сяржук Доўгушаў. Наш край ён пакінуў па сканчэнні школы для таго, каб атрымаць прафесійную музычную адукацыю. З тае пары і жыў спачатку ў Магілёве, а цяпер у Мінску. Оперны спявак па адукацыі, акрамя работы ў філармоніі Сяржук мае некалькі ўласных музычных праэктаў. Адзін з такіх праэктаў Vuraj - гурт які збірае песні ў этнаграфічных экспедыцыях, а потым робіць сваё "прачытанне" этнаграфічнага матэр'ялу.
У гэтым годзе Vuraj адзначае свой першы юбілей - 5 год. За 5 год гурт стаў даволі папулярным, выступаў як у Беларусі, так і за мяжой. Да пяцігоддзя калектыву, музыкі выпусцілі міні-альбом "Шэсць загадок" на аснове матэр'ялу сабранага ў эспедыцыях па Беларускім Палессі. Акрамя Vuraj-еўскага прачытання песень, тыя ж песні пададзены і ў тым выглядзе ў якім музыкі запісалі іх у экспедыцыях. Праслухаць міні-альбом можна тут.
Канцэрт прысвечаны 5-годдзю гурта з прэзентацыяй міні-альбома пройдзе ў Мінску на пляцоўцы Beer&Wine bar па адрасе Кульман 9. Пачатак 22 снежня а 19-00. Спецыяльны госць прэзентацыі гурт CherryVata.