Дарожныя службы Оршы праводзяць рамонт дарогі на вуліцы Пагранічнай у раёне чыгуначных пуцей. Такім чынам, частка дарогі сталася зачыненая ад пуцей да скрыжавання з вуліцай Дамініканскай. Пра гэта інфармуюць і дарожныя знакі, якія маюць часовы характар і дзейнічаюць у перыяд рамонту. Звяртаем увагу аўтамабілістаў, матацыклістаў і іншых жыхароў горада на неабходнасць аб'езду дадзенага ўчастка. Праезд здзяйсняецца па вуліцах Кірава, Дамініканскай.
На мапе ўчастак, які рамантуецца, пазначаны чырвоным.