У Сенненскім раёне было абкрадзена лецішча жыхара Віцебска. Па словах пацярпелага, крадзёж адбыўся ў перыяд з 18 па 20 снежня. Невядомы злачынца сарваў замкі з дома і сарая ды скраў бензапілу і электранасос. Страты ацэнены ў суму 5.400.000 рублёў.
У Лёзненскім раёне крадзёж з сарванымі замкамі адбыўся ў ноч з 20-га на 21-е снежня. Пра злачынства паведаміў вартаўнік сельскагаспадарчага прадпрыемства. Невядомы сарваў замкі са складу гэтага прадпрыемства і скраў 19 мяхоў замяняльніка малака агульнай вагой 475 кілаграмаў і 25 кілаграмаў вапны.
У Дубровенскім раёне таксама было абкрадзена прадпрыемства. У перыяд з 15 гадзін 20 снежня па 8 гадзін 21 снежня невядомы сарваў замок і скраў шліфавальную машынку, вуглекіслотны балон і зварачны апарат. Страты ацэнены ў 5 мільёнаў рублёў. Ва ўсіх выпадках па гарачых слядах злачынцаў знайсці не ўдалося.